Фото: pixabay.com
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Швейцарскай Канфедэрацыі з нацыянальным святам — Днём заснавання Канфедэрацыі, традыцыйна не згадаўшы кіраўніцтва краіны.
«Беларусаў і швейцарцаў, акрамя асабістых сувязяў, аб’ядноўваюць талерантнасць і імкненне да вырашэння ўсіх пытанняў мірнымі сродкамі», — заявіў ён.
На яго думку, гэта стварае «спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах на прынцыпах узаемнага даверу і павагі».
«Сёння ўжо абсалютна відавочная бесперспектыўнасць палітыкі штучных абмежаванняў кантактаў паміж людзьмі і дзяржавамі», — прыводзіць яго словы прэс-служба.
«Сумеснымі намаганнямі мы здольныя ўнесці важны ўклад у забеспячэнне міру, пабудову ўстойлівага і больш справядлівага глабальнага светапарадку», — лічыць Лукашэнка.
Ён пажадаў шматнацыянальнаму народу Швейцарыі «згоды, дабрабыту і шчаслівага жыцця».