У Беларусі заявілі пра ліквідацыю канала нелегальнай міграцыі

У МУС заявілі пра спыненне дзейнасці групы, якую падазраюць у арганізацыі канала незаконнага ўезду, знаходжання і транзіту замежнікаў праз тэрыторыю Беларусі.

Аперацыю правялі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС сумесна з байцамі АМАП.

Паводле сцвярджэння ведамства, у схеме ўдзельнічалі чацвёра выхадцаў з Блізкага Усходу ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў, якія не мелі рэгістрацыі ў Беларусі і афіцыйна не працавалі.

«На працягу двух гадоў фігуранты забяспечвалі незаконнае перамяшчэнне людзей з краін Паўднёвай Азіі з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Беларусь. Выкарыстоўваючы асабістыя аўтамабілі, дастаўлялі іх у Мінск, а пры неабходнасці арганізоўвалі пераход дзяржаўнай мяжы па-за ўстаноўленымі пунктамі пропуску — праз лясныя масівы і раку», — заявілі ў МУС.

Сцвярджаецца, што ў траўні і чэрвені 2026 года фігуранты забяспечылі незаконны ўезд і знаходжанне ў Мінску як мінімум 19 грамадзян Афганістана. Кошт іх паслуг складаў ад 150 да 400 долараў за адну паездку.

Следчыя распачалі крымінальную справу, абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Скрыншот відэа t.me/pressmvd
Скрыншот відэа t.me/pressmvd
Скрыншот відэа t.me/pressmvd
Скрыншот відэа t.me/pressmvd
Скрыншот відэа t.me/pressmvd
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!