Reform.news

Зяленскі папярэдзіў пра новы масіраваны ўдар Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 12 студзеня 2026, 23:18

https://reform.news/be/zjalenski-papjarjedzi-pra-novy-masiravany-dar-rasii/

Паводле даных украінскай выведкі, Расія рыхтуе новы масіраваны ўдар па Украіне, заявіў у вячэрнім звароце 12 студзеня Уладзімір Зяленскі.

«Ёсць інфармацыя ад выведкі: расіяне рыхтуюць новы масіраваны ўдар. Дроны для знясілення СПА і ракеты. Хочуць скарыстацца холадам. У бліжэйшыя дні гэты ўдар можа адбыцца», — заявіў Зяленскі і папрасіў грамадзян звяртаць увагу на паветраную трывогу.

Нагадаем, 9 студзеня Расія нанесла масіраваны камбінаваны ўдар па Украіне з ўжываннем комплексу «Арэшнік». Таксама ва ўмовах моцных маразоў Расія наўмысна наносіла ўдары па аб’ектах крытычнай інфраструктуры ў розных абласцях Украіны. Па стане на 12 студзеня толькі ў Кіеве без цеплазабеспячэння застаюцца каля 800 дамоў.

Рэклама

Пакінуць адказ