Зяленскі: Не хацелася б, каб Беларусь была ўцягнута ў фантастычныя ідэі Расіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў магчымасць наступлення на Украіну з боку Беларусі.

Паводле слоў Зяленскага, у Расіі шмат «хворых ідэй», але ён не хоча, каб Беларусь у іх удзельнічала.

«Што да пагрозы наступлення з Беларусі. Глядзіце, у рускіх вельмі шмат розных хворых і фантастычных ідэй. Таму вельмі не хочацца, каб Беларусь была ўцягнута ў гэтыя фантастычныя ідэі, каб яны ператварыліся ў страшную рэальнасць», — сказаў Зяленскі журналістам 23 красавіка.

Кіраўнік Офіса Зяленскага Кірыла Буданаў пракаментаваў магчымыя пагрозы з боку Беларусі наступным чынам:

«Магчыма, усё можа быць у жыцці. Але ёсць разведвальныя органы, якія за гэтым дакладна сочаць, назіраюць. Тое, што ёсць пэўныя прыкметы пагроз, яны могуць існаваць, гэтага нельга ніколі выключаць. Гэта азначае, што, як былы кіраўнік ГУР, магу вам сказаць, трэба ўзмацніць пільнасць. Перш за ўсё, разведвальным органам. Яны гэта ўжо зрабілі, так што не хвалюйцеся, нечакана нічога не будзе», — сказаў Буданаў (цытата па novyny.live).

На мінулым тыдні Зяленскі заявіў, што Расія спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну і папярэдзіў «фактычнае кіраўніцтва» Беларусі пра гатоўнасць Украіны абараняць сваю тэрыторыю.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!