Фото: ГТК
Беларус схаваў у сподняй бялізне дарагі гадзіннік, каб не плаціць за яго мыта на мяжы.
Мужчына ехаў у Беларусь з Літвы на аўтамабілі BMW праз пункт пропуску «Каменны Лог». Ён падаў дэкларацыю на часовы ўвоз аўтамабіля і заявіў, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню.
Падчас агляду супрацоўнікі мытні знайшлі ў асабістых рэчах кіроўцы пустую скрыначку ад гадзінніка Tissot. Сам гадзіннік знайшлі пад сподняй бялізнай мужчыны.
Кошт гадзінніка ацанілі ў 12 тысяч рублёў, што больш чым у 7 разоў перавышае норму бяспошліннага ўвозу, паведамляе ДМК.
Пачаты адміністрацыйны працэс. Мужчыну пагражае штраф у памеры 30 базавых велічынь (1350 рублёў) і канфіскацыя гадзінніка.