Жанчына пашкодзіла артэрыю, калі пілавала дошкі балгаркай. Выратаваць яе не ўдалося

У Бабруйскім раёне 68-гадовая жанчына загінула, калі пілавала дошкі балгаркай у двары дома.

Дачка жанчыны павяла жывёлу ў поле, а калі вярнулася, знайшла маці ў крыві на падлозе ў кухні з вялікай ранай на назе. Выратаваць яе не ўдалося.

Экспертыза ўстанавіла, што жанчына загінула ад вострай кровастраты, выкліканай ударана-рванай ранай правай галёнкі з разрывам задняй вялікаберцавай артэрыі. Пашкоджанне было нанесена прадметам з пілуючым уздзеяннем. Слядоў алкаголю ў крыві загінулай не выявілі, паведамляе ДКСЭ.

Фота: ДКСЭ
Фота: ДКСЭ
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!