20 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца завочны суд над пяццю прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Па справе праходзяць Мікалай Бойка, Юрый Макітаў, Наталля Нікіціна, Крысціна Станкевіч і Міхаіл Чупрынскі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Ім выстаўленыя абвінавачанні па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:
- удзел у злачыннай арганізацыі (арт. 285),
- змова з мэтай захопу ўлады (арт. 357),
- удзел у экстрэмісцкім фарміраванні (арт. 361-1),
- удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, а таксама вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу (арт. 361-3),
- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4),
- праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-5),
- удзел у тэрарыстычнай арганізацыі (арт. 290-5).
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!