Лукашэнка прызначыў кіраўніка Камуністычнай партыі членам Савета Рэспублікі

Сяргей Сыранкоў, кіраўнік Камуністычнай партыі Беларусі, прызначаны членам Савета Рэспублікі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Прызначэнне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 91 Канстытуцыі. Яна прадугледжвае, што Лукашэнка прызначае 8 членаў Савета Рэспублікі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!