Латвія пачала публікаваць спіс кампаній, якія гандлююць з Беларуссю і РФ

Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі пачало публікаваць спіс латвійскіх кампаній, якія вядуць гандаль з Беларуссю і Расіяй.

Дагэтуль гэтая інфармацыя не была агульнадаступнай, паколькі на даныя, якія знаходзяцца ў распараджэнні Службы дзяржаўных даходаў (СДД), распаўсюджваліся абмежаванні канфідэнцыяльнасці. Аднак 18 чэрвеня гэтага года Сейм прыняў папраўкі да закона аб падтрымцы грамадзянскага насельніцтва Украіны. У выніку падатковыя органы абавязалі прадастаўляць інфармацыю пра кампаніі.

У спіс з данымі за ліпень гэтага года ўвайшлі каля 170 прадпрыемстваў, у тым ліку Grindeks, Lauma Fabrics, Олайнскі хімічны завод Biolars, Olpha і іншыя, паведамляе LSM.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!