Здание КГБ Беларуси в Минске
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў свой спіс асоб, датычных да “тэрарыстычнай дзейнасці”.
У спіс унесены 11 чалавек, у тым ліку шэсць былых байцоў Палка Каліноўскага, уключаючы былога намесніка камандзіра палка, а цяпер прадстаўніка АПК па абароне і нацбяспецы Вадзіма Кабанчука, былых камандзіраў палка Паўла Шурмея і Дзяніса Прохарава, байца Аляксея Кавальчука і інструктара Аляксея Назарава.
У пачатку сакавіка ім завочна былі прысуджаны пакаранні ад 12 да 25 гадоў пазбаўлення волі з буйнымі штрафамі. Нядаўна МУС уключыла іх у свой “спіс экстрэмістаў”.
Таксама ў пералік КДБ трапілі Алена Маліноўская, Дзмітрый Дробыш, Вячаслаў Ванславовіч, Сяргей Палхоўскі, Святлана Ангелейка.
Цяпер у спісе 1436 чалавек, з якіх 688 — грамадзяне Беларусі.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў і іншадумствам у цэлым.