Фото: МГЦГиЭ
Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска выявіла парушэнні ў двух пастаўшчыкоў свежай зеляніны.
Як паведамілі ў санстанцыі, ТАА «Зялёны базар» і ТАА «Фрэш Эка Трэйд» пастаўлялі ў гандлёвыя сеткі ўпакованыя свежыя, у тым ліку імпартныя, зялёную цыбулю, кроп, пятрушку, базілік, чабор і інш. з няправільнай маркіроўкай, якая ўводзіла спажыўцоў у зман.
“У арганізацыях адсутнічала дакументацыя, якая забяспечвае прасочвальнасць харчовай прадукцыі, на частку прадукцыі не прадстаўлена таварна-суправаджальная дакументацыя. Па выніках прыпынена дзейнасць двух арганізацый, з абарачэння выдалена каля 1 тоны плодаагародніннай прадукцыі негарантаванай якасці”, — паведамілі ў санстанцыі.
Прымаюцца меры па адкліканні прадукцыі з гандлёвых сетак.