Фото: Robert Wiedemann, unsplash.com
Спецыялісты МАРГ і Дзяржстандарту правялі рэйд па крамах, якія прадаюць электрычныя лямпы. Усяго праверылі больш за 20 гандлёвых аб’ектаў у абласных цэнтрах і Слуцку.
“Вынікі паказалі сістэмнае парушэнне патрабаванняў да асартыменту: парушэнні зафіксаваныя практычна ў кожным аб’екце. Ключавая праблема — адсутнасць беларускай прадукцыі на паліцах”, — абурыліся ў МАРГ.
Напрыклад, у Магілёве беларускія лямпы бытавога прызначэння выявілі толькі ў адным з шасці аб’ектаў.
“Пры гэтым у адной з крам у Гродне беларускіх лямпаў было больш за 60 найменняў, што даказвае рэальную магчымасць выканання нормаў абавязковага пераліку”, — падкрэслілі ў міністэрстве.
Усяго па выніках маніторынгу МАРГ выдаў 23 рэкамендацыі, 2 патрабаванні аб забароне продажу пратэрмінаванай прадукцыі.
Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка ездзіў у Брэст, дзе патрабаваў зрабіць беларускую святлодыёдную лямпачку.