МНС Кыргызстана не пацвердзіла выяўленне зніклых альпіністаў. Паводле інфармацыі ведамства, 16 жніўня падчас пошукавых работ быў выяўлены абутак альпіністаў. Раней выявілі іх заплечнік, спальны мяшок і іншыя асабістыя рэчы.
Раней блізкія зніклых альпіністаў з Беларусі і Літвы паведамілі, што з дрона, верагодна, былі выяўленыя іх целы. Аднак папярэджвалі, што дакладна ўпэўніцца ў тым, што знойдзеныя зніклыя, можна будзе толькі падняўшыся да месца, якое зняў дрон. Пошукі прыпыненыя з-за складаных умоў і небяспекі, звязанай з раставаннем лёду на вяршыні. Наступны этап аперацыі можа адбыцца ў канцы жніўня або пачатку верасня.
Нагадаем, беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў не выходзяць на сувязь з 2 жніўня. Група здзяйсняла ўзыходжанне на пік Курумды па паўночным грэбні. 1 жніўня ў 10:30 альпіністы падняліся на пік Курумды. 2 жніўня быў апошні выхад на сувязь. Група паведаміла, што пасля спуску будзе гатовая выехаць 4 жніўня, але ва ўстаноўленае месца так і не выйшла.