Падлеткаў абвінавачваюць у крадзяжах у пункце выдачы маркетплэйса

Двое падлеткаў у Мінскім раёне трапіліся на крадзяжы тавараў у пункце выдачы заказаў маркетплэйса. Пра гэта расказалі ва УУС Мінаблвыканкама.

Паводле версіі міліцыі, 15-гадовы хлопец падпрацоўваў у пункце выдачы тавараў і пачаў выносіць са склада розныя пазіцыі: ад электронікі і аксесуараў да адзення і прысмакаў. Яго 17-гадовы саўдзельнік дапамагаў збываць скрадзенае.

Тандэм прапрацаваў некалькі тыдняў. Распачатая крымінальная справа.

Частку скрадзеных тавараў падлеткі прадалі, частку — пакінулі сабе. Агульная сума скрадзенага склала каля 16 тысяч рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!