Reform.news

Затрыманыя ў Венгрыі ўкраінскія інкасатары дастаўлены ва Украіну

Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 21:16

https://reform.news/be/zatrymanyja-vengryi-krainskija-inkasatary-dasta-leny-va-ukrainu/

Украінскія інкасатары, затрыманыя ўчора ў Венгрыі, вызвалены і дастаўлены ва Украіну.

«Цяпер яны знаходзяцца ў бяспецы і ўжо перасеклі ўкраінскую мяжу. Нашы консулы аказалі ім неабходную дапамогу», — заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Нагадаем, 5 сакавіка ў Венгрыі былі затрыманыя сем украінскіх інкасатараў з грузам валюты і золата, які яны везлі з Аўстрыі ва Украіну паводле дамовы паміж аўстрыйскім Raiffeisen Bank International AG і ўкраінскім «ОЩАДБАНКом». Кіеў абвінаваціў Будапешт у захопе закладнікаў. Венгерскае Нацыянальнае падаткова-мытнае ўпраўленне заявіла, што ўкраінцы былі затрыманыя ў сувязі з расследаваннем па падазрэнні ў адмыванні грошай.

Венгрыя заявіла, што затрыманыя будуць выдворены з краіны. Паводле паведамлення ўрада Венгрыі, сярод затрыманых быў экс-генерал СБУ.

Рэклама

Пакінуць адказ