Ілюстратыўнае фота.
На пляцоўцы Change.org запушчаная петыцыя да Google аб даданні беларускага галасавога ўводу. Пакуль беларусы вымушаныя карыстацца іншымі мовамі, ужываючы гэты інструмент.
Беларус, які запусціў петыцыю, тлумачыць, што ў нас не заўсёды ёсць магчымасць адказаць на паведамленне тэкстам, а галасавы ўвод на нашай роднай мове Google проста не падтрымлівае. Гэта штучны бар’ер, які прымушае нас альбо маўчаць, альбо пераходзіць на чужыя мовы, калі мы карыстаемся клавіятурай Gboard.
«Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская — не? Мы — мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць «нямымі» ў сваіх уласных тэлефонах», – паведамляецца ў тэксце петыцыі.
Google ужо мае ўсе дадзеныя (праз Google Translate і Mozilla Common Voice). Тэхнічных прычын для ігнаравання беларускай мовы няма.
Падпісаць петыцыю можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram