У Брытаніі арыштавалі былога прынца Эндру

Былы прынц Эндру, малодшы брат караля Вялікабрытаніі Карла III, арыштаваны 19 лютага, паведамляе BBC.

Паліцыя даліны Тэмзы паведаміла пра затрыманне “мужчыны ва ўзросце за 60 з Норфалка” па падазрэнні ў службовым злачынстве. Праводзяцца вобшукі ў Норфалку і Беркшыры.

Паліцыя не раскрывае імя затрыманага “ў адпаведнасці з нацыянальнымі рэкамендацыямі”. BBC заяўляе, што гаворка ідзе пра былога прынца Эндру Маўнтбетэн-Віндзара, а затрыманне звязана з файламі Эпштэйна.

У лістападзе 2025 года прынц Эндру пазбавіўся ўсіх сваіх тытулаў, званняў і ганаровых узнагарод з-за сувязяў з Джэфры Эпштэйнам. Экс-прынц пакінуў афіцыйную рэзідэнцыю Royal Lodge у Віндзары.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!