Фото: unsplash.com
Замежнік пабіў рамянём 9-гадовае дзіця сваёй нявесты. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу аб прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання (арт. 153 КК).
36-гадовы абвінавачаны жыў у Мінску з жанчынай і яе 9-гадовым сынам. Пара рыхтавалася да вяселля і на час адвезла хлопчыка да бабулі. Бабуля заўважыла сінякі на целе ўнука. Хлопчык сказаў, што яго пабіў сужыцель маці. Мужчына не адмаўляў гэтага і заявіў, што ў маі 2025 года мінімум чатыры разы ўдарыў дзіця рамянём «за дрэнныя паводзіны», паведамляе пракуратура Мінска.
Ад удараў на целе дзіцяці ўтварыліся шматлікія кровападцёкі, садзіны і гематомы на ягадзіцах, кровападцёкі на спіне і вонкавай паверхні левага сцягна.
Маці хлопчыка адмовілася пісаць заяву аб прыцягненні сужыцеля да адказнасці. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.