Прапанова валюты ў лютым перавысіла попыт на 102,9 млн долараў

Прапанова валюты ў лютым перавысіла попыт на 102,9 млн долараў. Па выніках двух месяцаў прафіцыт прапановы ўжо перавышае 200 млн долараў, вынікае са свежай статыстыкі Нацбанка.

Абарот валютнага рынку ў лютым склаў без малога 11 млрд долараў і вырас на 642,3 млн долараў у параўнанні са студзенем.

Насельніцтва ў лютым купіла валюты на 948,8 млн долараў, а прадало на 1,14 млрд долараў. У выніку яно забяспечыла чыстую прапанову ў памеры 195,2 млн долараў.

Банкі за месяц купілі валюты на 5,8 млрд долараў, а прадалі — на 5,72 млрд долараў, выступіўшы чыстымі пакупнікамі валюты ў памеры 82,5 млн долараў.

Нерэзідэнты за люты купілі 234,1 млн долараў, а прадалі валюты — на 282,2 млн долараў. Чыстая прапанова з іх боку склала 48,1 млн долараў.

Суб’екты гаспадарання за месяц купілі валюты амаль на 3,3 млрд долараў, а прадалі — на 3,24 млрд долараў. Чысты попыт з іх боку склаў 57,8 млн долараў.

Абарот валютнага рынку за два месяцы склаў 21,35 млрд долараў, што на 22,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Прапанова валюты перавысіла попыт па выніках двух месяцаў на 227,6 млн долараў.

Фізічныя асобы за два месяцы купілі валюты на 1,94 млрд долараў, а прадалі на 2,18 млрд долараў. Яны забяспечылі чыстую прапанову ў памеры 240,2 млн долараў.

Банкі купілі валюты на 11,44 млрд долараў, а прадалі — на 11,33 млрд долараў. Чысты попыт з іх боку склаў 102,7 млн долараў.

Нерэзідэнты ў студзені–лютым купілі валюты на 408,2 млн долараў, а прадалі — на 614,2 млн долараў, забяспечыўшы чыстую прапанову ў 205,9 млн долараў.

Суб’екты гаспадарання за два месяцы купілі валюты на 6,5 млрд долараў, а прадалі яе на 6,39 млрд долараў. Яны выступілі чыстымі пакупнікамі валюты на суму ў 115,8 млн долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!