Забіты ў Польшчы расійскі мастак Сямён Скрапецкі быў аўтарам серыі карыкатур на Лукашэнку – фотафакт

У польскім горадзе Бела-Падляска забілі расійскага карыкатурыста Сямёна Скрапецкага (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў), які быў вядомы сваімі карыкатурамі, у тым ліку на палітычных лідараў – Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава, Аляксея Навальнага. Мастак праводзіў дэкаланіяльныя пратэсныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.

У свой час ён падтрымаў беларускія пратэсты. Выданне «Наша Ніва» зрабіла падборку карыкатур на Лукашэнку.

Фота: nashaniva

Нагадаем, што паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, 44-гадовага мастака-карыкатурыста Сямёна Скрапецкага забілі некалькімі выстраламі з агнястрэльнай зброі. Нядаўна стала вядома, што польскія праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі ў рамках расследавання забойства.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!