Скриншот эфира "Белсат".
Учора ў эфіры праграмы тэлеканала «Белсат» «Студыя» адбыўся пацешны інцыдэнт — вядоўца Алесь Залеўскі прадстаўляў госця эфіру і няёмка вымавіў яго прозвішча. Агаворку заўважылі гледачы, і яна стала мемам.
У эфіры праграмы ўдзельнічаў вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гордан. Залеўскі, вымаўляючы прозвішча «Гордан», памыліўся ў трэцяй літары і вымавіў нешта сярэдняе паміж «Н» і «Л», а затым хутка выправіўся. Яго калега Вітаўт Сіўчык, ды і сам украінскі госць зрабілі выгляд, што не заўважылі агаворкі.
У запісе на YouTube гэты фрагмент перадачы выразалі, але пастаянныя гледачы паспелі захаваць кур’ёзны момант.