У аграгарадку Солы апалчэнцы затрымалі вусатага мужчыну — ​​фотафакт

У аграгарадку Солы народныя апалчэнцы затрымалі вусатага мужчыну. Гэта адбылося 31 ліпеня падчас заняткаў у рамках Плана падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна. Фатаграфіі мерапрыемства апублікавала раённая газета «Светлы шлях».

«Добраахвотнікі, гатовыя ў выпадку неабходнасці стаць на абарону краіны, сабраліся, каб асвяжыць веды заканадаўства, успомніць парадак абыходжання са зброяй і адпрацаваць практычныя навыкі», — гаворыцца ў матэрыяле.

На адным са здымкаў на вусатага мужчыну пад прыцэлам надзяваюць кайданкі. Камічнасці сітуацыі дадае той факт, што «злачынца» апрануты ў футболку з надпісам «Самый лучший дедушка».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Сяргей Кузьменка, а таксама старшы інспектар па дазвольнай рабоце Смаргонскага РАУС Алег Руды.

«Добраахвотнікам былі даведзены заканадаўчыя акты аб прававых асновах іх дзейнасці ў народным апалчэнні, растлумачаны парадак атрымання зброі і боепрыпасаў, арганізацыя іх выдачы, замацавання і вядзення ўліку, а таксама патрабаванні бяспекі пры абыходжанні са зброяй і боепрыпасамі. Прыемна бачыць неабыякавых людзей, якія, нягледзячы на ўзрост, з вялікім энтузіязмам гатовыя аказаць дапамогу і садзейнічанне Узброеным Сілам сваёй краіны пры выкананні пастаўленых задач.

Асаблівую ўвагу на занятках надалі практыцы. Пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў РАУС добраахвотнікі адпрацавалі парадак разборкі і зборкі аўтамата Калашнікава, прыёмы і рухі пры стральбе, а таксама дзеянні па аказанні першай медыцынскай дапамогі пры раненнях. Акрамя таго, былі адпрацаваны навыкі надгляду і затрымання падазроных асоб», — расказаў пра вынікі заняткаў прадстаўнік камісарыята.

Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
Фота: t.me/SvetlyShliah
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!