Фото: ГТК
Па стане на 7 красавіка ў Літву з Беларусі вярнуліся 679 грузавікоў, піша Delfi са спасылкай на Службу дзяржаўнай мяжы Літвы.
Паводле даных літоўскіх памежнікаў, 362 аўтамабілі вярнуліся праз пункт пропуску «Мядзінінкай», 317 — праз «Шальчынінкай».
Грузавікі з літоўскімі нумарамі затрымаліся ў Беларусі з лістапада, калі Літва закрыла мяжу з Беларуссю. Беларускія ўлады змясцілі аўтамабілі на спецыяльныя платныя стаянкі і не выпускалі іх некалькі месяцаў.
Перавозчыкам дазволілі забраць свае грузавікі з 24 сакавіка, пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.