World Boxing зняла абмежаванні з беларускіх спартсменаў

Міжнародная федэрацыя World Boxing зняла абмежаванні з беларускіх спартсменаў.

«Выканаўчы камітэт World Boxing прыняў рашэнне, што палітыка індывідуальных нейтральных спартсменаў больш не будзе прымяняцца да Беларусі і што яе спартсмены, трэнеры, дапаможны персанал і службовыя асобы з гэтай краіны цяпер могуць удзельнічаць у спаборніцтвах World Boxing нароўні з членамі іншых нацыянальных федэрацый», — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна.

Рашэнне прынятае ў святле рэкамендацый МАК аб зняцці абмежаванняў з беларускіх спартсменаў.

Абмежаванні ў дачыненні да расійскіх спартсменаў захоўваюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!