Мирославас Троцкис. Скриншот видео
КДБ затрымаў у Беларусі грамадзяніна Літвы Міраславаса Троцкіса. Сцвярджаецца, што Троцкіс быў агентам літоўскіх спецслужбаў з пазыўным «Рынга».
Дзяржаўны тэлеканал АНТ назваў Троцкіса былым літоўскім сілавіком. Ён прыязджаў у Беларусь пад выглядам аднаўлення бацькоўскага дома, нібыта збіраў інфармацыю пра стратэгічныя і вайсковыя аб’екты і начаваў у сваякоў для канспірацыі.
Сцвярджаецца, што Троцкіс знаходзіўся пад назіраннем беларускай контрразведкі з моманту ўезду ў Беларусь.
На відэа паказаны момант затрымання Троцкіса на дарозе і фрагмент допыту, дзе мужчына просіць прабачэння за тое, што «нанёс шкоду».