Иван Морозов. Источник фото: spring96.org
Блогер Іван Марозаў выйшаў на свабоду, цалкам адбыўшы другі тэрмін па палітычным абвінавачанні. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Марозава ўпершыню арыштавалі ў студзені 2023 года за ўдзел у пратэстах і прыгаварылі да паўтара года зняволення. У красавіку 2024 года ён выйшаў з калоніі ў Шклове, аднак на свабодзе правёў каля года. У чэрвені 2025 года яго арыштавалі зноў, на гэты раз за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцы меркавалі, што яму прызначылі 2,5 года, аднак суд, магчыма, часткова залічыў ужо адбыты тэрмін.
Днямі Марозаў вызваліўся з «рэцыдывісцкай» калоніі ў Оршы, піша выданне.
Івану Марозаву 43 гады. У 2000-я гады ён вёў блог у LiveJournal пад нікам hondurazian і быў адным з заснавальнікаў беларускамоўнага сегмента платформы. Па адукацыі юрыст, працаваў у IT-сферы, а таксама быў сярод арганізатараў квэста «Схватка».