Александр Красовский ("Жерар"). Фото: t.me/URBANOVICH22
Беларускага добраахвотніка Аляксандра Красоўскага («Жэрара»), затрыманага ў сакавіку ва Украіне, вызвалілі з-пад варты без прад’яўлення абвінавачанняў, паведамляе блогер Сяргей Бяспалаў.
«Сёння Аляксандра Жэрара Красоўскага вызвалілі з-пад варты! Нагадаю, яго затрымалі 14 сакавіка 2026 года. Сёння ён выйшаў на волю пад заклад, пры гэтым афіцыйныя абвінавачанні яму так і не былі прад’яўленыя», – напісаў Бяспалаў у сацсетках.
Красоўскага затрымалі ў сакавіку гэтага года. Як сцвярджаў добраахвотнік Дзяніс Урбановіч, арышт быў нібыта звязаны з карупцыйнымі схемамі.
Жэрар служыў у палку Каліноўскага, затым — у падраздзяленні «Тур» 225-га асобнага штурмавога батальёна.