Зяленскі заявіў пра спробу замаху на высокапастаўленага ўкраінскага вайскоўца

31 ліпеня на камандзіра корпуса «Хартыя» Ігара Абаленскага была здзейснена спроба замаху, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Нападнік і яго саўдзельнік затрыманыя. Вядуцца неабходныя працэсуальныя дзеянні. … На гэтую спробу ўдару па Украіне і ўкраінскім камандзіры абавязкова адкажам», – заявіў Зяленскі.

«Хартыя» была сфарміравана ў Харкаве ў 2022 годзе як падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны. У 2023 годзе падраздзяленне было перафарміравана ў 13-ю брыгаду Нацгвардыі Украіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!