Працу крамы ў Клімавіцкім раёне прыпынілі з-за пратэрміноўкі больш як на 200 сутак

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці прыпыніў працу прыватнай крамы спажывецкіх і харчовых тавараў у аграгарадку Ціманава Клімавіцкага раёна.

Падчас праверкі кантралёры выявілі шматлікія парушэнні заканадаўства. У прыватнасці, у продажы знаходзілася прадукцыя са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці, прычым тэрмін пратэрміноўкі асобных тавараў перавышаў 200 сутак.

Таксама ў краме прадаваўся абутак без сродкаў ідэнтыфікацыі і без дакументаў, якія пацвярджаюць яго паходжанне, якасць і бяспеку.

Акрамя таго, правяраючыя зафіксавалі парушэнні санітарных нормаў. На каўбасных вырабах адсутнічалі звесткі пра дату і час адкрыцця ўпакоўкі, у гандлёвым аб’екце не было кантрольных вагаў. Частка тавараў рэалізоўвалася без цэннікаў.

У КДК адзначылі, што аналагічныя парушэнні ў гэтай краме ўжо выяўляліся ў мінулым годзе.

Па патрабаванні абласнога камітэта дзяржаўнага кантролю праца гандлёвага аб’екта прыпынена да поўнага ліквідавання выяўленых парушэнняў і недахопаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!