Вызваленым палітвязням пагражаюць новымі крымінальнымі справамі, калі тыя не з’едуць з Беларусі за 48 гадзін

Некаторым палітвязням пры вызваленні ставяць умову пакінуць Беларусь на працягу 48 гадзін, у адваротным выпадку ім пагражаюць узбуджэннем новай крымінальнай справы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы таксама атрымліваюць інфармацыю, што палітвязняў у калоніях выклікаюць на гутаркі і паведамляюць пра магчымасці памілавання, але пры гэтым схіляюць да выезду з Беларусі, а ў выпадку адмовы некаторым пагражаюць новым крымінальным пераследам.

На пачатку лютага праваабаронцы паведамлялі, што палітвязняў у калоніях апытваюць, ці хочуць яны пасля вызвалення з’ехаць з краіны або застацца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!