У Клецкім раёне дзяўчынка танула, а бацькі думалі, што яна бавіцца

Школьніца ледзь не патанула ў сажалцы ў Клецкім раёне, а бацькі думалі, што яна забаўляецца.

16 жніўня бацькі з дачкой, вучаніцай 4-га класа, адпачывалі на сажалцы ў аграгарадку Морач. Дзяўчынка заплыла за буйкі на 15 метраў ад берага і не магла самастойна вярнуцца. Глыбіня ў тым месцы складае каля 1,7 метра. Каб прыцягнуць увагу, дзяўчынка пачала біць рукамі па вадзе. Бацькі ў гэты час знаходзіліся на беразе і думалі, што дачка гуляе, паведамляе АСВОД.

Супрацоўнікі АСВОД выратавалі дзяўчынку і даставілі яе на бераг. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!