Фото: Минлесхоз
За мінулыя выхадныя ў Беларусі зафіксавана 25 лясных пажараў, паведамляе Мінлясгас.
За тыдзень адбылося 60 лясных пажараў. З іх 24 узгаранні зафіксавана ў Гомельскай вобласці, 20 — у Брэсцкай. Адзіная вобласць, дзе лес не гарэў на мінулым тыдні, — Віцебская.
Агульная плошча ачагоў склала 14 га.