Фото: МИД ОАЭ
Украіна пацвердзіла правядзенне чарговага раўнда трохбаковых перамоваў з ЗША і Расіяй у Жэневе (Швейцарыя). Сустрэча адбудзецца 17-18 снежня.
Вызначаны папярэдні склад украінскай дэлегацыі: сакратар СНБА Рустэм Умераў, кіраўнік Офіса Зяленскага Кірыла Буданаў, яго намеснік Сяргей Кісліца, начальнік Генштаба УСУ Андрэй Гнатаў, кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія і намеснік начальніка ГУР Вадзім Скібіцкі.
«Каманда сфарміравана з улікам ваеннага, палітычнага і бяспекавага складнікаў працэсу. Будзем працаваць над прадметнымі рашэннямі ў межах, абазначаных кіраўніком дзяржавы. Мэта нязменная — устойлівы і доўгатэрміновы мір», — адзначыў Умераў.
Расійскую дэлегацыю на перамовах узначаліць памочнік Уладзіміра Пуціна Уладзімір Мядзінскі.