Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю Fox News заявіў, што яго адміністрацыя падтрымлівае неафіцыйныя кантакты з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Паводле яго слоў, ён не спяшаецца завяршаць канфлікт.
«Яны добрыя гульцы ў покер, але яны паміраюць. У мяне няма ніякіх тэрмінаў. Я нікуды не спяшаюся», — цытуе яго тэлеканал.
Амерыканскі прэзідэнт таксама пракаментаваў перамовы паміж Аманам і Іранам па пытанні кантролю над Армузскім пралівам і аднаўлення яго працы.
«Калі Аман стане ў нас на шляху, мы разбамбім іх да чорта», — заявіў Трамп.
Перад гэтым Дональд Трамп у сваёй сетцы Truth Social апублікаваў кароткі допіс, у якім яшчэ раз падкрэсліў, што яго мэта — не дапусціць з’яўлення ў Ірана ядзернай зброі.
«Галоўная мэта заключаецца і заўсёды будзе заключацца ў тым, каб Іран ні пры якіх абставінах не валодаў ядзернай зброяй», — напісаў Трамп.
Варта адзначыць, што на пачатку тыдня заканчваецца 60-дзённы тэрмін, які быў устаноўлены ў мемарандуме аб спыненні агню паміж Іранам і ЗША для правядзення перамоваў.