Сілавікі пытаюцца ў палітвязняў пра жаданне застацца ў Беларусі — «Наша Ніва»

Сілавікі па ўсёй краіне пытаюцца ў палітвязняў пра планы з’ехаць або застацца ў Беларусі пасля вызвалення, паведамляе «Наша Ніва».

Выданню вядома як мінімум чатыры ўстановы, дзе адміністрацыя збірала палітвязняў і апытвала іх на гэтую тэму. Гэта калоніі для ўпершыню асуджаных, калоніі для рэцыдывістаў і папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімія»).

Апытваюць як тых, хто хутка выйдзе на волю, так і зняволеных з працяглымі тэрмінамі. Змест размоў адрозніваецца, але асноўнае пытанне датычыцца таго, ці хоча палітвязень застацца ў Беларусі або з’ехаць. Пра такія размовы зняволеным дазваляецца паведамляць сваякам у званках і лістах.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!