Вызваленую па «памілаванні» грамадзянку Літвы ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 29 чалавек.

Сярод іх — грамадзянка Літвы Марыя Батальёнак, якая была сярод 123 чалавек, «памілаваных» Аляксандрам Лукашэнкам 13 снежня мінулага года. У спісе МУС указана, што яна «адбывае пакаранне».

Марыя Батальёнак была змешчана пад варту па крымінальнай справе паводле арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»). КДБ лічыў Марыю датычнай да праекта «Гарадскі агарод Maris Mar», які прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

У Марыі ёсць маленькае дзіця на грудным кармленні. У кастрычніку 2025 года адбыўся суд, на якім Марыю прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў 29 тысяч рублёў.

Цяпер у спісе 6175 прозвішчаў.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!