Фото: t.me/skgovby
Следчыя органы ўстанаўліваюць абставіны траўмавання 13-гадовага школьніка падчас катання на цюбінгу ў скверы ў Мінску.
Інцыдэнт адбыўся ў пачатку студзеня 2026 года на вуліцы Прушынскіх. Кампанія школьнікаў адправілася гуляць, трое з іх узялі з сабой надзіманыя цюбінгі і вырашылі пакатацца з горкі. Дзеці звязалі цюбінгі паміж сабой, селі на іх па некалькі чалавек і спускаліся на адной звязцы. Падчас катання 13-гадовага хлопчыка збілі з ног двое падлеткаў, якія імчаліся на цюбінгу.
У выніку ўдару школьнік атрымаў шматлікія траўмы, у тым ліку пашкоджанне ныркі. Ён знаходзіцца ў бальніцы.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, дадзенае месца не абсталявана для такога роду адпачынку.
Ленінскі раённы аддзел СК праводзіць праверку па дадзеным факце.