Reform.news

Вытворцу пітной вады ў Магілёве выпісалі штраф за «завышэнне цэн»

Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 13:15

https://reform.news/be/vytvorcu-pitnoj-vady-magiljove-vypisali-shtraf-za-zavyshjenne-cjen/

Камітэт дзяржкантролю заяўляе, што магілёўскі вытворца пітной і мінеральнай вады прадаваў сваю прадукцыю па завышанай цане, «не пацверджанай эканамічнымі разлікамі».

Прадпрыемства таксама павышала адпускную цану без узгаднення з аблвыканкамам.

«За паўтара года (з лістапада 2023 года па ліпень 2025 года) па завышанай цане рэалізавана прадукцыі на 1 млн. рублёў. У ліку пакупнікоў былі дзяржаўныя ўстановы, у т.л. камбінаты школьнага харчавання і спартыўныя школы», – паведамляе КДК.

Прадпрыемству выпісалі штраф на 32 тысячы рублёў. Пасля праверкі цэны на ваду былі зніжаныя. Вінаватых прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Рэклама

Пакінуць адказ