Фото: unsplash.com
20 лютага Вярхоўны суд ЗША галасамі 6 супраць 3 прыняў рашэнне супраць пошлін, уведзеных Дональдам Трампам.
Рашэнне суда закранае не ўсе мытныя пошліны, а толькі тыя, якія былі ўведзены на падставе закона аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA), піша NBC News.
У прыватнасці, пастанова суда адмяняе «люстраныя» пошліны ў дачыненні да канкрэтных краін і 25-працэнтныя пошліны на тавары з Канады, Кітая і Мексікі. Пошліны, уведзеныя на падставе іншых законаў, напрыклад, на сталь і алюміній, застаюцца ў сіле.