У Беларусі ўводзяцца новыя абмежаванні ў латарэйнай дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Указ забараняе ўдзельнічаць у электронных імгненных латарэях асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, і тым, хто абмежаваны ў наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.
Таксама вызначаны механізм адмовы банкамі такім асобам у правядзенні аперацый, звязаных з аплатай латарэйных ставак. Удзельнікам латарэі дазваляецца папаўняць гульнявы рахунак толькі ў безнаяўнай форме.