Вярхоўны суд Расіі зняў «Яблоко» з выбараў. Гэта адзіная партыя, якая выступала супраць вайны

Вярхоўны суд Расіі адмяніў рэгістрацыю федэральнага спіса кандыдатаў партыі «Яблоко» на выбарах у Дзяржаўную думу РФ. Пасяджэнне суда прайшло 10 жніўня.

«Яблоко» — адзіная расійская партыя, якая адкрыта выступала супраць вайны Расіі з Украінай. Партыя рыхтавалася ўдзельнічаць у выбарах у Думу ў верасні пад лозунгамі «За мір і свабоду» і «За пагадненне аб спыненні агню, дыпламатыю і дасягненне міру».

Пазоў супраць «Яблоко» падала партыя «Родина».

«Родина» абвінавачвала «Яблоко» ў экстрэмізме, парушэнні правілаў фінансавання агітацыі і правілаў выкарыстання аўтарскіх матэрыялаў.

На думку «Родины», да парушэнняў аўтарскіх правоў, у прыватнасці, адносіліся фраза члена партыі Рыгора Яўлінскага ў інтэрв’ю «Пусть всегда будет солнце», выявы, створаныя ChatGPT, фатаграфія Хірасімы пасля амерыканскай бамбардзіроўкі 1945 года, размешчаная на сайце партыі.

Партыя «Яблоко» заявіла, што будзе абскарджваць рашэнне суда.

Перад будынкам Вярхоўнага суда сабраліся сотні людзей. Побач заўважаныя аўтазакі.

Фота: t.me/endoflaw
Фота: t.me/endoflaw
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!