Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Рыжанкова сувенірным медалём

Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў атрымаў сувенір з рук Віктара Лукашэнкі. Гаворка ідзе пра заснаваную НАК Беларусі медаль “За выбітныя заслугі”. Узнагароду Рыжанкоў атрымаў як старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола, якую ён узначальвае з 2014 года.

Прэзідэнт НАК Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што медаль “уручана за выбітныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту высокіх дасягненняў. Федэрацыяй за гады кіраўніцтва Максімам Рыжанковым у развіцці беларускага баскетбола быў зроблены значны крок, і яе праца набыла сістэмны характар: усё больш увагі надаецца працы з маладым пакаленнем, а таксама развіццю судзейскага корпуса і трэнерскай падрыхтоўкі, выбудавана ўзаемадзеянне з партнёрамі па развіцці спартыўнай інфраструктуры і прасоўванні баскетбола 3х3 да ўзроўню алімпійскай дысцыпліны”, перадае БелТА.

“Пры ўдзеле кіраўніцтва федэрацыі рэалізаваны маштабныя праекты, якія дазволілі нашай краіне на высокім арганізацыйным узроўні прыняць найбуйнейшыя міжнародныя турніры.

Высокі прафесіяналізм і стратэгічнае бачанне спрыялі значнай папулярызацыі алімпійскіх каштоўнасцей і ўмацаванню пазіцый айчыннага спорту на міжнароднай арэне. На XXI кангрэсе Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) у 2019 годзе Беларуская федэрацыя ўвайшла ў лік лепшых, атрымаўшы ўзнагароду за 3-е месца як такая, што паказала значны прагрэс у 2017–2019 гадах у развіцці жаночых каманд”, — адзначыў Віктар Лукашэнка.

Нагадаем, у канцы лютага стала вядома, што Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола. Былы гандбаліст і цяперашні кіраўнік Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка ужо вылучаны ў якасці кандыдата на пасаду кіраўніка федэрацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!