Фото: Straż Granicznа
Польскія памежнікі з пятніцы па нядзелю сутыкнуліся з 25 спробамі парушэння мяжы. У адным выпадку група мігрантаў паводзіла сябе агрэсіўна.
Як паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы, у пятніцу 9 чалавек спрабавалі перабрацца праз раку Валкушанку. Спроба была спыненая.
Праз некаторы час група з 16 чалавек спрабавала перабрацца праз агароджу. Пры гэтым мігранты паводзілі сябе агрэсіўна, яны кідалі галлё ў польскі патруль. Большая частка групы вярнулася на тэрыторыю Беларусі, астатніх іншаземцаў затрымалі адразу пасля перасячэння мяжы.
Яшчэ ў адным месцы адзін чалавек спрабаваў прабрацца праз мяжу, аднак пасля з’яўлення патруля вярнуўся ўглыб Беларусі.