Фото: president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі працягвае кадравыя перастаноўкі ў дзяржаўных органах. Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў узначаліць Службу знешняй разведкі.
«Каб у яго было больш магчымасцей займацца менавіта такімі пытаннямі адначасова — дыпламатыяй, абаронай, працэсам перамоў са Злучанымі Штатамі і іншымі пэўнымі партнёрамі, а таксама перамовамі па заканчэнні вайны, Умераў будзе прызначаны кіраўніком Службы знешняй разведкі Украіны», — сказаў Зяленскі.
На месца Умерава ў СНБА, паводле слоў Зяленскага, павінен прыйсці былы міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.