Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола

Былы гандбаліст і цяперашні кіраўнік Беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка вылучаны ў якасці кандыдата на пасаду кіраўніка Беларускай федэрацыі баскетбола. Справаздачна-выбарчая Канферэнцыя Беларускай федэрацыі баскетбола плануецца да правядзення 13 сакавіка 2026 года, паведамляе прэс-служба БФБ.

Зараз пасаду кіраўніка БФБ займае міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Яшчэ мінулай вясной Аляксандр Лукашэнка прапанаваў змяніць кіраўніцтва федэрацыі, адзначыўшы: «Няхай займаецца міністэрствам. А туды трэба знайсці моцнага чалавека, які будзе даваць вынік».

Паводле яго слоў, у Рыжанкова «і так шмат задач», а ў баскетболе назіраюцца праблемы.

Сяргей Рутэнка. Фота: t.me/olympicteamby
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!