«Белнафтахім» анансаваў чарговае падаражэнне аўтамабільнага паліва. Цэны на АЗС вырастуць на 1 капейку з 5 жніўня. Яны складуць: бензін АІ-92 — 2,6 рубля, бензін АІ-95 — 2,7 рубля, бензін АІ-98 — 2,92 рубля, дызельнае паліва — 2,7 рубля. Нагадаем, паліва ў Беларусі даражэе з канца сакавіка. За гэты час цэны выраслі ўжо на 10 капеек.