Ва Украіне затрымалі падазраваную ў тэракце ў Львове

Паліцыя сумесна са Службай бяспекі Украіны затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэракта ў Львове. Фота затрыманай жанчыны апублікаваў кіраўнік украінскага МУС Ігар Кліменка.

“Працягваюцца далейшыя аператыўныя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Устанаўліваем іншых асоб, датычных да здзяйснення гэтага злачынства”, — паведаміў ён.

Нагадаем, каля 00:30 на спецлінію 102 паступіла паведамленне пра пранікненне ў краму на вуліцы Данілішына. Пасля прыбыцця на месца экіпажа патрульнай паліцыі адбыўся выбух. Пазней, калі да месца выкліку прыбыў другі экіпаж, прагрымеў яшчэ адзін выбух. У выніку загінула 23-гадовая паліцэйская Вікторыя Шпілька. Паранены 25 чалавек. На дадзены момант у медустановах знаходзяцца 11 чалавек. Шасцёра праваахоўнікаў — у цяжкім стане.

Фота: t.me/Klymenko_MVS
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!