Official White House Photo by Daniel Torok
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні імпартных мытаў у дачыненні да асноўных гандлёвых партнёраў.
Памер мытаў складае ад 10% да 12,5%. Фармальна яны абгрунтаваныя тым, што 60 дзяржаў не здольныя ўвесці і эфектыўна забяспечыць выкананне забароны на імпарт тавараў, вырабленых з выкарыстаннем прымусовай працы. У гэты лік трапіла Расія, але не Беларусь.
Фактычна ж новыя мыты павінны замяніць часовы глабальны тарыф у 10%, які Трамп увёў у лютым гэтага года пасля таго, як Вярхоўны суд ЗША адмяніў большую частку мытаў, уведзеных амерыканскім прэзідэнтам раней. Тэрмін дзеяння лютаўскага рашэння заканчваецца сёння.
У адпаведнасці з новым указам краіны, у якіх дзейнічаюць законы аб барацьбе з прымусовай працай, атрымалі 10-працэнтнае мыта, а краіны без такіх законаў — 12,5-працэнтнае мыта.