Фото: Akbar Nemati, unsplash.com
Іран адхіліў прапанову ЗША аб спыненні агню. Яна была перададзена праз прэм’ер-міністра Ірака. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на іранскіх і іракскіх чыноўнікаў.
Выданне не мае інфармацыі пра змест прапановы. Разам з тым крыніцы паведамілі, што Іран адмовіўся ад прапановы, паколькі не зацікаўлены ў часовым пагадненні, якое не вырашае пытанне кантролю над Армузскім пралівам.
Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы раней указваў на празмерныя патрабаванні ЗША.