Скриншот видео t.me/pressmvd
Галоўнага бухгалтара прыватнага прадпрыемства ў Брэсце падазраюць у крадзяжах. Іх выявілі супрацоўнікі БЭП Брэсцкай вобласці.
Паводле звестак МУС, жанчына на працягу доўгага часу, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, сістэматычна прысвойвала частку выручкі арганізацыі. Скрадзеныя сродкі яна траціла на асабістыя патрэбы, у тым ліку на рамонтныя работы ў сваім жыллі.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу. Фігурантцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.